Адзенне — важная этычная прыкмета народнасці о нацыі. Вытокі беларускага адзення ў культуры Кіеўскай Русі. умеральна кантынентальны клімат, працяглыя зімы і неспякотнае лета вымагалі закрытага, цёплага адзення. тканіны выраблялі з лёну (радзей з пянькі) і воўны, упрыгожвалі набіўным ці вытканым узорам або ткані з нітак розных колераў. баярства рабіла сваё адзенне пераважна з прывазных тканін (парча, аксаміт, тафта, канка) розных адзенняў чырвонага, блакітнага, зрэдку зялёных колераў. Аздабаю служылі вышыўкі шоўкам і жэмчугам. амаль усе віды адзення былі накладнымі, агульнае эстэтычнае патрабаванне — статычнасць і простага сілуэта. аснову гарнітураў складалі: мужчынскага — сарочка з поясам і парты, жаночага — сарочка (даўжэйшая за мужчынскую) і паясное адзенне тыпу паловы; верхняя вопрытка — світа ( зімой падшытае футрам).
У 13–16 стагодзе адзенне магнатаў і гарацкой знаціразвівалася ў рэчышчы заходне еўрапейскай моды ( шылася з дарагіх тканін, аздаблялася залатой і сярэбранай вышыўкай, каштоўнымі каменнямі, каляровымі гузікамі). Важнымі часткамі мужчынскага гарнітура былі атласны жупан, зверху кунтум, падперазаны доўгім поясам, воўчае і бабровая футра; жаночага — ферэзія, гадука, чашара, аблямаваныя карункамі або футрам сабаля, куніцы, лісы, кабат з рукавамі.
Беларускі касцюм 14–16 стагодзя ўзбагаціўся новымі відамі (алдарак, гарсэт) і прынцыпамі афармлення (спосабы завязвання паміткі), балык наблізіўся да абрысаў фігуры. меў перавагі белага колеру ў паясных вырабах, спалучэнне белага з чырвоным, паметрычных узораў арнаменты. Беларускі касцюм набыў завершанасць як цэланая сістэма, свой мастацкі вобраз.
Касцюм беларускіх сялян у 17–сярэдзіне 19 стагодзя развіваўся па шляху тых ці іншых змен, звязаных з мадыфікацыяй элементаў адзення, насычэннем каляровай гамы, пераасэнсаваннем арнаментальных матываў, замацаваннемрэгіянальных адметнасцей.
у перыяд фарміравання беларускай буржуазнай нацыі (на працягу 19 стагодзя) захоўвалася выразнае этнаграфічнае аблічча беларускага народа. касцюм беларускіх сялян той пары выступаў як традыцыйны, класічны ўзор мастацтва. адна з мо самых адметных рыс — цесная ўзаімасувязь і танальная злажанасць з іншымі праявамі творчай дзейнасці беларусаў і іх абрадамі і звычаямі.
Тканіны выраблялі ў хатніх умовах, на кроснах. Фарбавалі прыроднымі фарбавальнікамі (настоямі траў, кары і лісця дрэў, балотнай жалезнай рудой). На белае палатно нанасілі натыканнем або вышыўкай чырвоны геаметрычны арнамент. У аздове выкарыстоўвалі натуральныя серабрыстыя тоны лёну і воўны.
З 2-ой паловы 19 стагодзя са з’яўленнем алімнавых фарбавальнікаў і крамных нітак спектар колераў пашырыўся. У традыцыйны комплекс мужчынскага адзення ўваходзілі кашуля, камізэлька. Кашулю насілі навыпуск, падпяразвалі поясам, калошы абгортвалі анучамі і запраўлялі ў лапці, пасталы, радзей у боты. Найвышэйшага ўзлёту фантазіі і майстэрства беларускага адзення дасягнула ў жаночым касцюме, які і вызначае своеасаблівасць нацыянальнага касцюма беларусаў увогуле. Наібольшая ўвага аддавалася ўпрыгожванню рукавоў, што звязана з верай у магічную сілу чырвонага рамбічнага арнаменту, які нібыта засцерагаў рукі ад злых духаў і надаваў ім моц у працы. Разнастайнасцю вылучаўся дэкаратычны малюнак паяснога адзення жанчыны (амдарак, саян, панова, фартух) — клетка, падоўжныя або папярочныя палосы ў чырвоным, сіне-реліным ці серабрыста-белым каларыце. У жаночае адзенне, асабліва святочнае, уваходзіў гарсэт у выглядзе безрукаўкі, якая рабіла фігуру зграбнай. Шыли яго звычайна з аксаміту, парчы, шоўку чорнага, блакітнага, малінавага колераў, аздаблялі нашыўкамі тасёмак, стужак, гузікаў, таксама вышыўкай. Абявязковым элементам касцюма быў разнакаляровы пояс (часцей чырвона-зялёна-белы) пояс з кутасамі, махрамі ці пампонамі. Верхняя мужчынская і жаночая вопратка мала адрознівалася паміж сабой. Шылі яе з валенага нефарбаванага сукна (сярмяга, латушка, бурка, бурлае), аўчыны (кажух, катушок — белыя нядубленыя, пазней чырвона-вохрыстыя дублёныя, казачына).
Касцюм беларусаў канца 19–начала 20 стагодзя, яго формы не былі аднароднымі. Расслаеніе сялянства, пранікнавенне ў вёску прамысловых вырабаў размывалі «жанравыя» мяжы традыцыйнага народнага касцюма. Мужчынскія і жаночыя касцюмы сталі больш багатымі, разнастайнымі сучаснымі свайму часу. Змест чыстых і глыбокіх таноў пачалі ўжывацца пераходныя. Трацілася семантыка традыцыйнага геаметрычнага арнаменту, большае месца адводзілася расшытым узорам.
У сярэдзіне 20 стагодзя акрэсліваецца новая ступень у развіцці мастацкіх сродкаў беларускага народнага адзення: плоскасны малюнак дзякуючы дасягненню святлоцінявога эфекту атрымлівае ілюзію аб’ёму. Народнае адзенне аднатыпнае на ўсёй Беларусі, але ў ім вылучаецца шэраг комплексаў. Комплексы маюць шэраг разнавіднасцей, якія адрозніваюцца паасобнымі элементамі касцюма, тэхнікай выканання і характарам арнаменту, яго сюжэтам, каларытам, таксама спосабамі нашэння касцюма. Гэтыя разнавіднасці вылучаюцца як народныя страі, геаграфічныя межы, якія выражаны нярэдка.
Магутная матэрыяльна тэхнічная база, рост дабрабыту працоўных, павелічэнне вытворчасці тавараў народнага спажывання, расшырэнне сеткі прадрыемстваў бытавога абслугоўвання абумовілі затуханне традыцый беларускага народнага касцюма. Але застаецца крыніцай надхнення, матываў і вобразаў для прафісійных творцаў, працоўнае жыццё на тэатральных сцэнах, у мастацкай самадзейнасці, выступае аб’ектам адлюстравання ў творах літаратуры і мастацтва.
Літаратура:
1) Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі, Мн., 1993 г.
2) Складзі ўзор сам, Мн., «Полымя», 1992 г.
3) Раманюк М.Ф. «Беларускае народнае адзенне» (альбом), Мн., 1981 г.
4) Касцюкавец Л.П. «Беларускія народныя абрады», Мн., Беларусь, 1994 г.